Раіса Андрэеўна Баравікова (нар. 11.05.1947, в. Пешкі, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларуская паэтка, пісьменніца, перакладчыца.
Раіса Баравікова працавала рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм», карэспандэнтам газет «Літаратура і мастацтва» і «Чырвоная змена». На працягу 1996–2000 гадоў была намеснікам, затым галоўным рэдактарам часопіса для жанчын «Алеся». У 2002–2011 гадах узначальвала часопіс «Маладосць». У 2011–2012 гадах — зноў у штотыднёвіку «ЛіМ», затым — у рэдакцыі дзіцячага часопіса «Вясёлка».
Аўтарка шматлікіх зборнікаў вершаў «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» (1987), «Пад небам першага спаткання» (1990), «Люстэрка для самотнай» (1992),«Сад на капялюшыку каханай» (1998), «Дрэва для райскай птушкі» (2007).
Сваю творчасць пісьменніца не абмяжоўвае толькі паэзіяй, яна актыўна працуе і ў іншых літаратурных жанрах: у прозе, драматургіі, мастацкім перакладзе. Яна аўтарка аповесці пра каханне «Кватарантка» (1980), зборнікаў фантастычных апавяданняў «Вячэра манекенаў» (2002) і «Кава для дамавіка» (2013). З пад пяра Баравіковай-драматурга выйшлі п’есы: «Цётка Малання з Асаўца», «Пятля часу», гістарычная драма «Барбара Радзівіл».
Для дзяцей Раіса Андрэеўна напісала кнігі: «Галенчыны “Я”, альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў» (1990), «Дзве аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і жабяня Квыш-Квыш» (1996), «Казкі астранаўта» (2006), «Казкі з гербарыя» (2008), «Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў» (2010), «Ты не слухай Мішку, коцік!» (2013), «Матылёчкі-матылькі» (2014), «Свята ў хату. Народны каляндар часопіса “Вясёлка”» (2015), «Бусева школка. Казкі» (2015).
Перакладае на беларускую з рускай, украінскай і польскай моў. Для дзяцей пераклала казкі Ханса Крысціяна Андэрсена «Дзяўчынка з запалкамі», «Елка», братоў Грым «Жывая вада», «Кароль-жабяня, альбо Жалезны Гейнрых», «Мужычок», «Рапунцель» і інш.
Здабыткі і дасягненні ў беларускай літаратуры Раісы Баравіковай высока адзначаны шматлікімі ўзнагародамі: Лаўрэатка Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1987), Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1993), Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1998), Рэспубліканскай прэміі «Залаты Купідон» (2007), ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны (2008). Дзіцячыя кнігі Раісы Баравіковай шмат разоў ўваходзілі ў шорт-ліст «Прэміі Цёткі», ў 2011 годзе яна атрымала прэмію часопіса «Вясёлка» імя Васіля Віткі.
Показывать: Сортировать по:
Показываем книги: (Автор) (все книги на одной странице)
Всего оценок - 1, средняя оценка книг автора - 5 | |
Оценки: нечитаемо - 0, плохо - 0, неплохо - 0, хорошо - 0, отлично! - 1 |
Детская проза Детская фантастика Для среднего школьного возраста (Подростковая литература) 12+
Последние комментарии
13 часов 51 минут назад
14 часов 46 минут назад
14 часов 49 минут назад
1 день 1 час назад
1 день 1 час назад
1 день 14 часов назад