Расхрыстанасць, альбо Далонь на плячы [Анатоль Казлоў] (fb2) читать постранично, страница - 3

- Расхрыстанасць, альбо Далонь на плячы 1.16 Мб скачать: (fb2) - (исправленную)  читать: (полностью) - (постранично) - Анатоль Казлоў

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

для дробных душ. Для тых, каму ў жыцці ўсяго мала. Колькі б і якімі шляхамі ні хапалі, а ўсё роўна ім падаецца мала. Цяпер жа большасць такіх людзей побач з табою жыве. Ці я памыляюся?

— Хто ты? — выгукнуў у прастору Вірун. — Я ж не магу гаварыць сам з сабою? Пакажыся. — Папрасіў.

— Я і не хавалася. Прайдзі да цэнтральных сталактытаў і ўбачыш мяне.

Мужчына ўпэўнена пайшоў наперад. Ён зрабіў добрую сотню крокаў, пакуль дасягнуў празрыста-ледзяных, аж на зубах зарыпела, сталактытаў. Праціснуўшыся між спарышамі, Вірун угледзеў драўляны, колеру ператопленага воску, човен, вялікі і спраўны. Ці не, хутчэй гэта была ладдзя, на якой некалі падарожнічалі вікінгі-захопнікі. Сапраўды, у гэтую дагістарычную пасудзіну можна было лёгка размясціць чалавек трыццаць. Толькі ж у ладдзі-чоўне стромка стаяла адзінюткая постаць дзяўчыны. Белатварая, з чорнымі брывамі і ясна-зялёнымі вачыма, з вадаспадам валасоў да борціка чоўна, яна з сумам пазірала на госця.

— Ну, і навошта ты прыйшоў зноўку да мяне? — уздыхнула гаспадыня ладдзі. — Я ж цябе адпусціла ў дзяцінстве. Цешылася, гледзячы, як ты жывеш, як не збочваеш з абранай дарогі. Радавалася, што ты ніколі не называў белае чорным, а чорнае белым. Дурням гаварыў, што яны дурні, а пакрыўджаным падстаўляў плячо і працягваў руку. Што цяпер у цябе бунтуе ў душы? У чым ты засумняваўся? Што азмрочыла твае дні?

— Памірае ўва мне вера ў людзей. Не знаходжу я чысціні думак і памкненняў у сваіх аднародцаў. Народ мой не жыве, а пражывае, не гараць іх душы агнём гонару і велічы за сябе і блізкіх сваіх. Няма народа і мяне разам з ім няма. Я згубіўся ў шэрасці натоўпу. Я такі ж спажывец, як мільёны майго народа. Я пачаў баяцца. Разумееш, баяцца!

— Хлусіш! Ты ніколі і нікога не баяўся. Сам мне ў дзяцінстве яшчэ казаў, што, акрамя душы, у чалавека анічога нельга адабраць. А ўсё матэрыяльнае — гэта попел. Нават горш — лайно. Душа ж непадуладна людзям.

— Цяпер я сумняваюся ў гэтым...

— Няпраўда, — не пагадзілася паненка. — Ты проста ва ўзроставым раздраі. Так мне здаецца. Вось паглядзі: навокал цябе бязмежнае багацце. Не вымяральнае людскімі меркамі. У цябе ж нават думкі не ўзнікла, каб прыхапіць нешта з сабою. Ці дакладней, каб мець хоць крупіцу таго, што бачыш.

— Навошта? — абыякава спытаў Вірун.

— У мяне пытанняў больш няма.

Аднекуль падзьмуў вецер. Свавольны такі. Вясенні жэўжык-вецер. Ён разгайдаў ладдзю, пагуляўся з валасамі дзяўчыны, крутнуўся юлою вакол спарышаў-сталактытаў і аціх на горцы залатых самародкаў.

— За кожны ўчынак мы адказваем перад самімі сабою. Так ты вучыла мяне, — пасля хвіліннага роздуму загаварыў мужчына. — Ды і не толькі перад самімі сабою, але яшчэ і перад той невядомай Сілай, якую не бачым, але штохвілінна адчуваем душой і розумам. Так у ідэале павінна быць у людскім грамадстве. А гэтага няма. Я не праведнік. І ніколі не буду ім. Толькі ж ёсць прасцейшыя, не намі прыдуманыя прынцыпы, па якіх варта жыць, каб пачувацца чалавекам, а не воранам на кучы трупаў. Я выдатна разумею і тое, што каб стварыць, трэба нешта разбурыць. Гадуючы ў сабе сённяшняга, я разбураю ўчарашняга. Падымаючыся на прыступку над сабою, я ў той жа час апускаюся на калені. Так мне здаецца.

— Гэткая разбэрсанасць у думках найлепшым чынам характарызуе твой жыццясмяротны ўзрост. Ты ж дайшоў да паўвекавога ўзросту, дажыў не схібіўшы... ці не так?

— Ат, рознае было. Не падабраў кацяня ў кустоўі. Галоднае і змоклае кацяня. Кінуў дзвюх жонак. Здрадзіў сабаку, які ў мяне паверыў. Паверыў, як ніхто дасюль. Гэта мой найвялікшы грэх. Не магу сабе дараваць па сёння.

— Тое добрае сабачаня даўно ўжо ў лепшым свеце. Не ў вашым, людскім свеце. І яно даравала табе. Бо ты ж чалавек.

— Чаму ж тады пры сустрэчай з сабакам, якога выгульваюць, у мяне баліць сэрца? Я вінавата ўсміхаюся кожнаму з іх, у думках прашу дараваць за майго сабачаня. Я кожны дзень усміхаюся сабакам і зусім не заўважаю, не помню іхніх гаспадароў.

— Гэта пакуль што не дыягназ. Ідзі ды жыві. Адпускаю цябе і цяпер. Магу падараваць прыгаршчы самародкаў. А калі не лянуешся, то накалупай жменю алмазаў, — аднымі вуснамі пасміхнулася дзяўчына. — Не саромся. — Падахвочвала паненка.

— Дзякуй, мне не трэба.


***

Вірун прахапіўся ад таго, што вялізны павук імкнуўся залезці ў левую наздру. Вяласянымі лапамі ён стараўся ўбіцца ва ўпадабанае месца. Страсануўшы членістаногую набрыдзь зацёклымі пальцамі, мужчына моцна чхнуў. Ён толькі цяпер адчуў, як у грудзях нястрымана калоціцца сэрца, а ў вушах марскім прыбоем пульсуе кроў. Моцна ўдыхнуў ротам і затрымаў дыханне. Дзяцюк паспрабаваў утаймаваць сэрцабіццё. Счакаўшы некалькі хвілін, ён выдыхнуў і паўтарыў абраны метад лячэння наноў. Сэрца пакрыху запавольвала біццё.

— Ну, трэба ж так. Ай-яй-яй, — дакараў сябе Вірун. — Во акалеў бы ў